Польскія памежнікі выявілі кантрабандныя цыгарэты на $1,2 млн (фота)

Польскія памежнікі выявілі кантрабандныя цыгарэты на $1,2 млн (фота)

У Тэрэспалі выявілі буйную партыю кантрабандных цыгарэт. Яны былі схаваныя ў вагоне з вугалем. Як паведамляе сайт мытнай службы Белай Падляскі, падчас агляду грузавога цягніка, які ехаў з Беларусі, польскія памежныя і мытныя службы знайшлі цыгарэты, схаваныя ў спецыяльна пабудаванай схованцы.

Службоўцам спатрэбілася некалькі гадзінаў, каб разгрузіць кантрабанду. Пасля падліку аказалася, што ў цягніку знаходзіліся каля 356 тысяч пачкаў цыгарэт. Іх рынкавы кошт ацэньваецца на суму больш за 4,7 млн злотых (1,2 млн долараў). Па факце здарэння праводзіцца праверка.

Паведамляецца, што па колькасці цыгарэт — гэта сёлетні рэкорд сярод затрыманай кантрабанды ва ўсходняй частцы мяжы Еўрапейскага Саюза.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі