Портнікаў: Прапанова аб перамовах па Крыме — выратавальны круг Кітая Расіі
Але Расія гэтым выратавальным кругам не скарыстаецца.
Так вядомы ўкраінскі палітолаг Віталь Портнікаў пракаментаваў словы прэм'ера Дзяржсавета КНР Лі Кэцяна пра тое, што «праблема Крыма» можа быць вырашаная толькі шляхам дыялогу».
Портнікаў: «Характэрна, што кіраўнік ураду краіны, энергетычным і палітычным прыдаткам якой асуджаная стаць сучасная Расія, не дапускае і думкі аб прызнанні расійскага статусу анексаванай паўвыспы. Прапанова аб перамовах, зробленая ў гадавіну акупацыі, — чарговы выратавальны круг, кінуты суседу, які захлынаецца ў эканамічных нечыстотах. Круг, якім ён не скарыстаецца».
Як паведамляе Бі-бі-сі, на прэс-канферэнцыі па завяршэнні штогадовай сесіі Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян заявіў, што Кітай падтрымлівае суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць Украіны, а пытанне Крыму павінна вырашацца шляхам дыялогу і перамоваў.
"Украінскі крызіс ўскладніў геапалітычную сітуацыю ў свеце і негатыўна адбіўся на працэсе аднаўлення сусветнай эканомікі. Мы ўсё яшчэ спадзяемся, што гэтая сітуацыя можа быць вырашаная шляхам дыялогу, перамоваў і кансультацый", — сказаў кітайскі прэм'ер.
Што тычыцца «праблемы Крыма», то, па словах Лі Кэцяна, прычыны яе ўзнікнення складаныя, але ў Кітаі спадзяюцца, што яна «можа знайсці палітычнае рашэнне шляхам дыялогу, і што суседзі змогуць жыць у міры».