Поўнае сонечнае зацьменне і права мычаць у Францыі — #ІхНоравы
Замежныя навіны
— Вылі сабакі, кракталі жабы, — так апісваюць жыхары Паўночнай Амерыкі рэакцыю на поўнае сонечнае зацьменне, сведкамі якога яны сталі. Тым часам распешчаныя французы скардзяцца на гукі, якімі іх будзяць зранку ў вёсках каровы і пеўні.
Чаму на традыцыйным вінным фестывалі ў Германіі адмянілі алкаголь, а ў Іспаніі — "залатыя візы" для замежнікаў, чытайце ў традыцыйнай рубрыцы Еўрарадыё "Іх норавы".
Поўнае сонечнае зацьменне накрыла Амерыку
Рэдкую прыродную з'яву — поўнае сонечнае зацьменне — пашчасціла ўбачыць грамадзянам некалькіх амерыканскіх дзяржаў. На некалькі хвілін месяц закрыў сонца, і ў поле зроку з'явіліся планеты.
— Для нас было штосьці асаблівае ў тым, каб знаходзіцца тут, у лесе, на ўзгорку, і глядзець на гэта так, як людзі 10 тысяч ці нават 100 тысяч гадоў таму. Перажываць той жа вопыт, які людзі перажывалі з моманту зараджэння чалавецтва, — дзеляцца ўражаннямі відавочцы.
Зацьменне доўжылася 4 хвіліны 28 секунд. Гэта амаль у два разы даўжэй, чым сем гадоў таму, калі месяц быў бліжэй да зямлі.
Іспанія адмяняе "залатыя візы"
Улады Іспаніі вырашылі адмяніць так званыя "залатыя візы", якія дзейнічалі з 2013 года. На іх падставе від на жыхарства з правам працы ў найме атрымлівалі інвестары, якія не з'яўляюцца грамадзянамі Еўрасаюза, і чальцы іх сем'яў.
Для гэтага ўкласці ў нерухомасць трэба было не менш за 500 тысяч еўра.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.