Пра “эфект нянавісці” і Прадмову да прымірэння — эфір з Баркоўскім

Пра “эфект нянавісці” і Прадмову да прымірэння — эфір з Баркоўскім

26 чэрвеня ў Вільні завяршыўся сёлетні фестываль інтэлектуальнай кнігі “Прадмова”. Фестываль, які яшчэ да пачатку адзначыўся сваркай паміж беларусамі, прычынай якой стала запрашэнне на фестываль шэрагу расійскіх літаратараў ды інтэлектуалаў. Маўляў, у часы вайны варта салідарызавацца з Украінай, а не з прадстаўнікамі Расіі “заігрываць”. Закрыццё фэсту супала з чарговымі расійскімі абстрэламі Украіны, у якіх… звінавацілі беларусаў.

Ці атрымалася першая замежная “Прадмова” і якія ўрокі вывучылі яе арганізатары? Ці ўдалося паразумецца праціўнікам і прыхільнікам запрашэння на фэст расійскіх літаратараў? Як салідарызавацца з тымі, хто цябе ненавідзіць, — ці магчыма гэта і як варта сябе паводзіць беларусам у такой сітуацыі? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае кандыдат філасофскіх навук, дырэктар фестывалю інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA Павел Баркоўскі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі