Пра “гуманізм” Лукашэнкі, праганду, транзіт улады і выбары — эфір
Леся Руднік
На свабоду па ініцыятыве рэжыма пачалі выходзіць палітвязні. Ужо былі вызваленыя тры групы і чакаецца працяг працэсу. Прапагандысты ўжо анасавалі магчымае вызваленне чарговай групы палітвязняў да 17 верасня. Адны кажуць, што такім чынам лукашэнкаўскі рэжым падае сігналы Захаду пра сваю гатоўнасць да перамоваў, іншыя сцвярджаюць, што гэта не больш, як этап падрыхтоўкі рэжыма да электаральнай кампаніі 2025 года. Прапаганда ж расказвае пра “гуманізм Лукашэнкі”, які сведчыць не пра нейкую там “адлігу”, а пра канчатковую перамогу над “змагарамі”.
Ці атрымаецца ў прапаганды гуманізаваць вобраз Лукашэнкі і навошта прапагандысты дамагаюцца рэакцыі дэмсіл? Што дэмсілы і незалежныя СМІ могуць супрацьпаставіць прапагандзе і ці можна вымераць іх уплыў унутры Беларусі? Як змяняюцца настроі беларускага грамадства адносна ЕС і ці магчыма ў Беларусі жаночае лідарства – як з боку дэмсіл, так і з боку рэжыма? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае кіраўніца Цэнтра новых ідэй, дактарантка Універсітэта Карлстада, паліталагіня Леся Руднік.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.