Пра Інтэрпал, разводы і пагрозу дэпартацыі: дзе шукаць выйсце — эфір
Марыя Колесава-Гудзіліна і Ганна Маціеўская
Знайсці сваё месца ў іншай краіне, вырашыць усе пытанні, звязаныя з легалізацыяй, заўсёды няпроста. Асабліва калі выязджаць з радзімы давялося тэрмінова і паклапаціцца пра ўсе юрыдычныя нюансы, захапіць усе неабходныя дакументы, зрабіць усе патрэбныя даведкі не было ні часу, ні магчымасці. І здараецца, што гэтыя праблемы і цяжкасці эміграцыі становяцца прычынай разводу. Што можа стаць яшчэ адным выпрабаваннем…
Чаму беларусаў павінная навучыць “справа Андрэя Гнёта” і ці скончыліся яго выпрабаванні? Ці можна дамагчыся ад Інтэрпала спынення супрацы з рэжымам Лукашэнкі і што рабіць, калі нейкая краіна ЕС адмаўляе беларусу ў прытулку і патрабуе яго дэпартацыі? Што рабіць у выпадку, калі паўстае пытанне афармлення разводу за мяжой? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з юрысткай, сузаснавальніцай дабрачыннай ініцыятывы “Партызанка” Ганнай Маціеўскай і адвакаткай Марыяй Колесавай-Гудзілінай. Праграма выходзіць у серады, раз на тры тыдні, у 15:00.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.