Пра правакацыі, эвакуацыю, ваяроў, марафон і салідарнасць — эфір
Андрэй Стрыжак
Кіраўнік фонду BYSOL Андрэй Стрыжак заявіў пра падрыхтоўку “кампаніі па падрыве сеткі нашай салідарнасці”. Маўляў, з гэтай мэтай адпаведныя службы “рыхтуюць серыю правакацый, што мусяць знізіць давер да BYSOL, нашых службаў і сістэмы ўзаемападтрымкі цалкам”. Па інфармацыі, якую мае BYSOL, у правакацыях плануецца задзейнічаць пад прымусам і шантажом сем'і палітвязняў, былых палітвязняў і іншых людзей, што пацярпелі падчас апошніх атак сілавікоў. І ўсё гэта на фоне няспынных рэпрэсій унутры краіны, якія прыводзяць да неабходнасці тэрміновага выезду за мяжу, і сітуацыі з экс-каліноўцам Васілём Верамейчыкам…
Ці спынялі за час існавання BYSOL лукашэнкаўскія спецслужбы і прапаганда спробы скампраметаваць і сам фонд, і ідэю салідарнасці беларусаў? Чаму рэжым пачаў хаваць інфармацыю пра затрыманні і вобшукі і наколькі гэта застаецца масавай з’явай? На якім узроўні цяпер сітуацыя з эвакуацыяй і што насамрэч адбылося з Верамейчыкам, чаму ён не атрымаў дапамогі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае сузаснавальнік і кіраўнік дабрачыннага фонду BYSOL, праваабаронца Андрэй Стрыжак у 15:00.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.