Пра што папярэджвае контрвыведка літоўцаў, якія едуць у Беларусь?

Пра што папярэджвае контрвыведка? / pixabay
Пра што папярэджвае контрвыведка? / pixabay

Літоўская контрвыведка асцерагаецца вербавання грамадзянаў Літвы, якія скіроўваюцца ў Расію ці Беларусь.

“Наша служба контрвыведкі фіксуе шэраг выпадкаў, калі распачынаюцца спробы вербавання літоўцаў <> для атрымання дадатковай інфармацыі, а таксама для пастаноўкі вельмі дэталёвых пытанняў пра рэчы, якія мы, са свайго боку, калі б гэта было ў Літве, палічылі б за шпіянаж”, — цытуе выданне The Baltic Times міністра нацыянальнай абароны Літвы Арвідас Анусаускас.

Як кажа міністр, расійскія і беларускія спецслужбы змушаны ісці на такія дзеянні з-за таго, што іх магчымасці дзейнічаць на тэрыторыі Літвы абмежаваны.

У чацвер Беларусь абвясціла, што грамадзяне Латвіі і Літвы змогуць заязджаць у Беларусь без віз на месяц, з 15 красавіка па 15 траўня. Краіна патлумачыла такое запрашэнне тыс, што з-за каранавіруса шмат хто не мог наведаць сваіх сваякоў у Беларусі з-за адсутнасці візаў. Да таго ж, літоўцаў і латышэй запрасілі ў Беларусь з нагоды святаў. Але ж у суседніх краінах аднесліся да запрашэння засцярожана.

Контрвыведка просіць грамадзянаў Літвы ацаніць рызыкі перад падарожжам у ​​Расію ці Беларусь. А ў абароннай установе папярэджваюць, што салдаты павінны атрымаць дазвол для падарожжаў у Беларусь і Расію. Там падкрасляюць, што і звычайныя грамадзяне Літвы таксама могуць стаць патэнцыйнымі мэтамі расійскай і беларускай выведкі.

Тым не менш, ужо парадку 600 чалавек прыехалі з Літвы і Латвіі ў Беларусь па бязвізе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі