Пра спорт, тэатр, санкцыі, палітвязняў і Генасамблею ААН — эфір з Халезіным
Мікалай Халезін / Еўрарадыё
У канцы верасня нью-ёркскі эксперыментальны тэатральны клуб La MaMa адкрые свой 63-і сезон новай пастаноўкай з інтрыгоўнай назвай “KS6: SMALL FORWARD” беларускага Свабоднага тэатра. Гэта аповед пра вядомую беларускую баскетбалістку Кацярыну Сныціну, якая нядаўна скончыла сваю спартовую кар'еру. Галоўную ролю выканае сама Сныціна ў тандэме з польска-брытанскай дыджэйкай Бланкай Барбарай. Дарэчы, так супала, што акурат у Нью-Ёрку збіраюцца лідары і прадстаўнікі краін-сябраў ААН на Генасамблею. Запрошаныя на мерапрыемства і Святлана Ціханоўская, і прадстаўнік рэжыму Максім Рыжанкоў.
Чым адметная новая пастаноўка Свабоднага тэатра (апроч удзелу ў ёй Кацярыны Сныцінай) і чаму для прэм’еры быў абраны Нью-Ёрк? Каго чакаюць на прэм’еру і чаго беларусам чакаць ад Геасамблеі ААН? Што паўплывала на рашэнне рэжыму аб вызваленне палітвязняў і на якіх умовах Захад гатовы будзе распачаць перамовы з Мінскам? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае кавалер Ордэна Брытанскай імперыі, арт-дырэктар Беларускага свабоднага тэатра, праграмны дырэктар Creative Politics Hub Мікалай Халезін.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.