Пра тое, як Лукашэнку “рыбаў паказвалі”, і ці будзе пакараны забудоўшчык “Мінск-Свету”?

Вольга Лойка

Вольга Лойка / Еўрарадыё

Каб беларусы мелі да бульбы не толькі скварку (і чарку), але і рыбу — менавіта такой праблемай заняўся Лукашэнка. І паехаў у рыбгас. Там яму і прыгожых “рыбаў паказалі”, і якасць корму для рыб на сабе выпрабаваў дырэктар фірмы-вытворцы — скарыстаўся момантам і сам тых кармоў на вачах у Лукашэнкі і міністраў пад’еў. Ці падаравалі Лукашэнку на развітанне мех рыбы, як напярэдадні карову на жывёлагадоўчай ферме, невядома, але загад пабудаваць такіх жа прыбытковых рыбгасаў штук 10 па краіне — атрымалі.

Чаму Лукашэнка працягвае ўдаваць з сябе спецыяліста па ўсіх пытаннях, і што цяпер чакае рыбгасы ў Беларусі? Як можна скардзіцца Лукашэнку праз ТікТок, калі Качанава хоча, каб за такія скаргі людзей каралі? Ці будзе пакараны забудоўшчык “Мінск-Свету”, і пра што сведчыць сітуацыя са Статкевічам, які нібыта дагэтуль знаходзіцца за кратамі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае рэдактарка выдання “План Б”, былая палітзняволеная Вольга Лойка ў 13:00. Праграма выходзіць раз на два тыдні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.