Пра “выбарчы чос” Лукашэнкі, Гаагу і “шахеды” як рэклама выбараў — эфір

Павел Латушка

Павел Латушка

Інфармацыю пра ініцыятыву Літвы, якая перадала ў Гаагу дакументы адносна злачынстваў Лукашэнкі, прадстаўнікі дэмсіл працягваюць даносіць да палітыкаў і кіраўніцтва іншых краін. З заклікам далучыцца да гэтай ініцыятывы. І прынамсі водгукі і на ініцыятыву Літвы, і на прапанову дэмсіл станоўчыя. У гэты ж час Лукашэнка працягвае “не выбарчы” тур па рэгіёнах з абавязковым наведваннем раённых “Дажынак”. Падчас якіх расказвае пра перамовы з Захадам, які лукашэнкаўскай Беларусі “зайздросціць”. Мірнае неба якой расійскія “шахеды” наведваюць амаль штодня. Дакладней, штоночы.

Якія краіны адгукнуліся на прапановы далучыцца да ініцыятывы Літвы і якія захады ў адказ робіць Мінск? Як змяняецца стаўленне да “беларускага пытання” на Захадзе і ці можам мы ўплываць на рашэнні, якія прымаюць краіны адносна беларусаў? Ці існуе імавернасць перамоваў з рэжымам і ці пасадзяць Лукашэнку за стол перамоваў адносна спынення вайны ва Украіне? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета, сябра Каардынацыйнай рады Павел Латушка ў 15:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі