Працэнтныя даходы беларускіх банкаў набліжаюцца да 5%, — эканаміст

Міхаіл Кавалёў. Фота: YouTube
Міхаіл Кавалёў. Фота: YouTube

Дэкан эканамічнага факультэта БДУ Міхаіл Кавалёў пракаментаваў патрабаванне Аляксандра Лукашэнкі знізіць заробкі банкіраў. Кавалёў лічыць, што зніжэнне выдаткаў у банкаўскім сектары, у тым ліку і на заработную плату, прывядзе да зніжэння працэнтных ставак па крэдытах.

"Ва ўсім свеце банкі жывуць на 2%, а ў нас гэтая маржа набліжаецца да 5%. Але падкрэслю, што адміністрацыйнымі захадамі мы не так ужо і шмат тут даможамся. Больш важна, каб рабілася больш жорсткай канкурэнцыя паміж банкамі, а гэта сёння ўжо фактычна адбываецца",цытуе Кавалёва БелТА.

Гаворка ідзе пра розніцу паміж стаўкай, па якой банк прыцягвае дэпазіты, і стаўкай, па якой ён дае грошы ў крэдыт. Міхаіл Кавалёў нагадаў, што быў перыяд, калі Нацыянальны банк уводзіў ліміт на працэнтныя даходы банкаў — яны не маглі ў сярэднім перавышаць 3%.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі