Працоўным пенсіянерам у Беларусі паабяцалі выплачваць поўную пенсію

Пажылы чалавек, ілюстрацыйнае фота

Пажылы чалавек, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

Пенсіянеры, якія працягваюць працаваць у Беларусі, змогуць атрымліваць поўную пенсію — пасля таго, як будзе падпісаны адпаведны ўказ Аляксандра Лукашэнкі. Дакумент абмяркоўвалі сёння ў яго на сустрэчы. Пра гэта піша БЕЛТА са спасылкай на старшыню Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Юрыя Сянько.

"Мы чакаем выхаду ўказа, які цалкам здыме абмежаванні, якія тычацца пенсіі. То-бок работнік, калі наймальнік яго захоўвае на працоўным месцы, будзе атрымліваць 100% сваёй сумленна заробленай пенсіі і плюс 100% — заработную плату", — расказаў Сянько. У цяперашні час, нагадаем, пенсіянеры, якія працягваюць працаваць, губляюць частку пенсіі. Калі будзе падпісаны ўказ, чыноўнікі не ўдакладнілі. Па словах міністра працы і сацыяльнай абароны Наталлі Паўлючэнка, дакумент яшчэ мае патрэбу ў дапрацоўцы. "Праект указа падтрыманы. Мы яго дапрацоўваем і накіроўваем на далейшы разгляд і падпісанне кіраўніком дзяржавы", — сказала міністр.

Іншыя палажэнні гэтага ўказа закранаюць пытанні разліку і прызначэння пенсій для будучых пенсіянераў, пенсійнага забеспячэння для шматдзетных бацькоў, бацькоў дзяцей-інвалідаў, а таксама магчымасцяў атрымання пенсіі на даму.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі