Прадстаўнік Ціханоўскай: Лукашэнка не можа знайсці патрэбныя для эканомікі грошы

Прадстаўнік Ціханоўскай: Лукашэнка не можа знайсці патрэбныя для эканомікі грошы

Кіраўнік Кабінета прадстаўнікоў Святланы Ціханоўскай Валерый Кавалеўскі пракаментаваў сітуацыю з рэфінансаваннем дзяржаўнай пазыкі Беларусі. Раней афіцыйны Мінск заяўляў, што для кампенсацыі заходніх санкцый трэба 3,5 млрд долараў. Масква ж гатовая дапамагчы толькі з $1 млрд.

Па словах Кавалеўскага, сітуацыя паказальная: Лукашэнка не здольны знайсці патрэбныя для вырашэння праблем у эканоміцы грошы нават у бліжэйшага саюзніка, нават на нявыгадных умовах. "Лукашэнка не ў стане вырашыць усе праблемы, якія стаяць перад нашай краінай", — робіць выснову прадстаўнік Ціханоўскай.

"Сёння рэжым атрымаў адмову ад Еўразійскага фонду стабілізацыі і развіцця на атрыманне 3,5 мільярда долараў, — піша Святлана Ціханоўская. — Я хачу нагадаць, што такую ж суму Еўрасаюз выдзеліць нашай краіне па Плане ЕС для дэмакратычнай Беларусі". І дадае, што сродкі пойдуць на "стабілізацыю эканомікі і ўмацаванне інфраструктуры, а не на рэпрэсіўны апарат". І гэта толькі пачатак, адзначае Кавалеўскі.

"Беларусам патрэбныя не турмы і штрафы, а нармальныя кошты ў крамах, даступныя лекі і рэгулярная праца транспарту", — падкрэслівае Ціханоўская.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі