Прадстаўнік "ДНР" прыляцеў на перамовы ў Мінск з Масквы (фота)

У Мінску сёння могуць адбыцца перамовы Трохбаковай кантактнай групы наконт сітуацыі на Данбасе. Прадстаўнік так званай "Данецкай народнай рэспублікі" Дзяніс Пушылін прыбыў на перамовы самалётам "Аэрафлота" з Масквы. Пра гэта ў сацяльных сетках пішуць пасажыры рэйса.

"Аэрафлот SU1840 вязе з Масквы ў Мінск у першым шэрагу пасля бізнэс-класа Пушыліна and Сo. У "Шарамецева" рэйс адмянілі "па тэхнічных прычынах", у даведцы параілі чакаць 7 гадзін наступнага рэйса, па тэлефоне сказалі, што ў іх "няма інфармацыі па гэтым рэйсе", а потым раптам абвясцілі пасадку, усіх заштурхалі ў аўтобус і адвезлі ў суседні рукаў. На маё пытанне "Парамантавалі самалёт?" сцюардэсы адказалі: "Так у нас і не ламалася нічога, мы самі не ў курсе, што адбываецца". Каламуціць нешта "найлепшая авіякампанія Усходняй Еўропы", — піша авіяпасажыр.


Фота з сацыяльных сетак

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі