Прадстаўнікі “ДНР” і “ЛНР” прыбылі ў Мінск
Яны будуць удзельнічаць у працы кантактнай групы па ўкраінскім крызісе.
Прадстаўнікі самаабвешчаных “ДНР” і “ЛНР” прыбылі ў Мінск для ўдзелу ў працы кантактнай групы па ўрэгуляванні крызісу на ўсходзе Украіны. Пра гэта паведаміў прадстаўнік данецкіх сепаратыстаў Дзяніс Пушылін, піша Gazeta.ru.
Самі лідары самаабвешчаных рэспублік не прысутнічаюць на перамовах. Замест Аляксандра Захарчанкі і Ігара Платніцкага на сустрэчы будуць прысутнічаць упаўнаважаныя прадстаўнікі. Такое рашэнне тлумачыцца тым, што праца будзе толькі на ўзроўні падгрупаў.
Дакладны парадак дня перамоваў дагэтуль не вызначаны. Эксперты ў чатырох падгрупах будуць працаваць па сваіх кірунках, але значныя дакументы наўрад ці падпішуць. Мяркуецца, што будуць закранутыя праблемы эканомікі, аднаўлення аб’ектаў і дапамогі бежанцам.
Прыкладны час пачатку сустрэчы — 14.00.
Фота: REUTERS