Прадстаўнікоў Беларусі не запрасілі на ўгодкі вызвалення канцлагера Фласенбюрг
Афіцыйных прадстаўнікоў Беларусі і Расіі папрасілі не ўдзельнічаць у памятнай акцыі з нагоды вызвалення канцлагера Фласенбюрг (Баварыя). Прычына — вайна ва Украіне, піша br.de.
Цырымонія адбуздецца ў бліжэйшую нядзелю (канцлагер быў вызвалены 23 красавіка 1945 года). На мерапрыемстве таксама не будзе афіцыйных сцягоў абедзвюх краінаў.
Пры гэтым удзел у памятнай акцыі змогуць прыняць былыя вязні канцлагераў з Беларусі і Расіі, а таксама іх сваякі.
Арганізатары ўжо накіравалі апавяшчэнні ў амбасады Беларусі і Расіі, але рэакцыі яшчэ не атрымалі.
Раней беларускіх чыноўнікаў не запрасілі на памятныя мерапрыемствы ў Бухенвальд і Маўтхаўзен. На акцыі ў Бухенвальдзе ад Беларусі быў узняты бел-чырвона-белы сцяг, за што ў Беларусі пачалі крымінальную справу.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.