Прафсаюз: Усё зроблена так, каб студэнты не атрымалі матэрыяльную падтрымку
Універсітэты так і не ведаюць, як будуць кампенсаваць студэнтам грошы за праезд да бацькоў, але кажуць, што такую папяровую цяганіну дакладна вытрымаюць толькі адзінкі. Месяц таму студэнты страцілі льготы на праезд. Кожная навучальная ўстанова павінна была вызначыцца з тым, як кампенсаваць гэтыя грошы. Аднак толькі ў БНТУ 400 студэнтам у снежні набылі праязныя білеты, астатнія ВНУ пакуль чакаюць тлумачэння Міністэрства адукацыі.
Як сказаў Еўрарадыё старшыня прафсаюза студэнтаў Беларускага дзяржаўнага медыцынскага універсітэта Ігар Сямёнаў, нядаўна выйшаў нарматыўна-заканадаўчы акт, які прапісвае парадак аказання матэрыяльнай дапамогі студэнтам. Аднак мяркуючы па шэрагу дакументаў, якія давядзецца прынесці студэнту, у прафсаюзе ўвогуле сумняюцца, што нехта зможа атрымаць такую кампенсацыю.
Ігар Сямёнаў: Працэдура вельмі складаная, і мы сумняемся, што нехта яе пройдзе да канца.
Да канца застаецца незразумелым, якім студэнтам і колькі разоў навучальныя ўстановы будуць вяртаць грошы за праезд да бацькоў. Плануецца складаць спісы тых, хто звярнуўся, і па чарзе будуць выплочваць кампенсацыю.
Ігар Сямёнаў: Навучальныя ўстановы будуць прапісваць гэтую працэдуру: хто, у якім парадку, у якія тэрміны і якія дакументы неабходныя.
У медыцынскім універсітэце дакладна ведаюць, што па адрасную сацыяльную дапамогу студэнты будуць звяртацца да іх. Камісія будзе універсітэцкай, а вось грошы - дзяржаўныя. Першая ўмова – гэта заробкі бацькоў (улічваецца заробак з налічаным падаткам), каб на кожнага члена сям’і выходзіла не болей за 185 тысяч 670 рублёў.
Старшыня прафсаюза студэнтаў БДУ Ніна Радзевіч кажа Еўрарадыё, што ў іх няма камісіі, якая вырашае, даваць адрасную сацыяльную падтрымку ці не.
Ніна Радзевіч: Ніякіх дакументаў, ніякіх указанняў адносна выплаты адраснай дапамогі студэнтам не паступала.
Зараз у БДУ ўсіх студэнтаў накіроўваюць ва ўпраўленне сацыяльнай абароны па месцы жыхарства, але там маладым людзям адмаўляюць.
Студэнты маюць права адзін раз у год звярнуцца па матэрыяльную дапамогу ў свой універсітэт: за нараджэнне дзіцяці і заключэнне шлюбу выплочваецца да 4 базавых велічынь, пры цяжкім матэрыяльным становішчы - да 2. У выпадку, калі нехта ўсё ж такі зможа атрымаць адрасную падтрымку, то гэта не стане перашкодай для атрымання грашовай падтрымкі ад універсітэта. Дарэчы, для прафсаюза ўсё роўна, былі вы за мяжой ці не, а вось для камісіі па адраснай дапамозе гэта істотна: калі выязджалі на адпачынак у Крым - значыць, не такі вы і бедны.
Пакуль універсітэты вырашаюць, як выплочваць грошы, студэнты спрабуюць дапамагаць сабе самі. Так, студэнтка БДУ Алена расказала, што заўсёды сочыць за кантралёрам у аўтобусе: калі той стаіць у першых дзвярах, тады яна бяжыць у канец аўтобуса. Для метро такая схема не падыходзіць.
Алена: Здаецца толькі, што 600 рублёў няшмат. Калі едзем на фізкультуру на Першамайскую, часта карыстаемся метро. Калі раней 300 рублёў туды і назад, гэтых 600 рублёў было неадчувальна, то зараз 1.200 падаецца вялікай сумай. Таму калі вяртаемся з фізкультуры, усё часцей узнікае пытанне: “А можа пешшу?”.
Універсітэты абяцаюць, што ў лютым, калі скончацца вакацыі, пытанне выплаты матэрыяльнай падтрымкі будзе вырашана.