Прафсаюз выплаціць па 1,3 тыс. рублёў фельчарам, на якіх пацыент напаў з сякерай

Машына хуткай дапамогі, фота ілюстрацыйнае

Машына хуткай дапамогі, фота ілюстрацыйнае

Фельчарам "хуткай", на якіх пацыент напаў з сякерай, прафсаюз выплаціць па 1,3 тыс. рублёў. Гэта грошы з Фонду абароны работнікаў аховы здароўя ў выпадках прафесійных рызык.

У лютым фельчары прыбылі для шпіталізацыі 33-гадовага мужчыны ў псіхіятрычную клініку, але той паводзіў сябе агрэсіўна. Адзін з фельчараў вырашыў выклікаць міліцыю, але не паспеў гэта зрабіць, бо пацыент накінуўся з сякерай на яго калегу. У выніку пацярпелі абодва медыкі.

Высветлілася, што мінчук ужо больш за дзесяцігоддзе мае праблемы са здароўем. 6 лютага яго выпісалі пасля чарговага лячэння, але лепш яму не стала. Бацька выклікаў медыкаў. Менавіта ён і выбіў сякеру з рук сына і даў магчымасць параненым фельчарам выбегчы з кватэры. Міліцыю выклікаў кіроўца аўтамабіля меддапамогі.

Як паведамляў Следчы камітэт, па галовах медыкаў мужчына нанёс не менш за 20 удараў сякерай. Стан здароўя пацярпелых ацэньваўся як сярэдняй ступені цяжкасці. Пасля гэтага рэзананснага выпадку ў Мінску для медыкаў хуткай дапамогі купілі персанальныя відэарэгістратары.

Нападніка арыштавалі па справе аб пакушэнні на забойства двух асоб.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі