Прагноз надвор'я на панядзелак: у Беларусі да +17 градусаў і без ападкаў

Мінскае мора / Віктар Краўчук, Еўрарадыё
Мінскае мора / Віктар Краўчук, Еўрарадыё

Працоўны тыдзень пачнецца па-вясноваму. Па ўсёй Беларусі ў панядзелак, 6 красавіка, чакаецца цёплае надвор'е без ападкаў. Ноччу тэмпература паветра ва ўсіх абласных цэнтрах будзе каля 0 градусаў, толькі ў Магілёве і Віцебску апусціцца да -3.

Днём чакаецца ў асноўным ясная або малавоблачнае надвор'е. Вецер будзе няўстойлівы, 3-8 метраў у секунду.

Днём паветра ў Віцебску і Магілёве прагрэецца да 12-14 градусаў, у Гомелі — да 13-15 градусаў, у Гродне і Мінску — да 14-16 градусаў, а ў Брэсце — і ўвогуле да 15-17 градусаў.

У Мінску ноччу і раніцай 6 красавіка магчымы слабы туман.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі