Прагноз надвор'я ў Беларусі на 9 сакавіка: туман і да +12

Еўрарадыё
Еўрарадыё

У Беларусі ў ноч на панядзелак, 9 сакавіка, тэмпература паветра чакаецца ад 0 да плюс 6 градусаў. Ноччу і раніцай магчымы туман. Месцамі ў нізінах, поймах рэк — туманы вельмі шчыльныя з бачнасцю 100-300 метраў, у сувязі з чым абвешчаны жоўты ўзровень небяспекі. Пра гэта паведамілі ў Белгідраметцэнтры.

Днём паветра прагрэецца да +6 ..+12 градусаў. Будзе воблачнае з праясненнямі надвор'е. Ноччу без істотных ападкаў, днём магчымы невялікія кароткачасовыя дажджы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі