Праграма тэлекампаніі “Пінск” выйшла пад сцягам БССР
Пятнічная праграма “Падрабязнасці” афіцыйнай тэлерадыёкампаніі “Пінск” выйшла с застаўкай сцяга БССР.
Журналісты тэлеканала распавялі пра дзейнасць Камуністычнай партыі Беларусі ў Пінску. У сталіцы Палесся яе ўзначальвае адзін з намеснікаў старшыні гарвыканкама Аляксандр Канеўскі. Сябрамі партыі з’яўляюцца кіраўнікі прадпрыемстваў, установаў, настаўнікі гісторыі.
Да 95-х угодкаў утварэння КПБ пінчукам будуць актыўна расказваць пра гэтую старонку беларускай гісторыі. З гэтай нагоды ў Пінску пройдуць выставы і канферэнцыі.