Праграміст атрымаў 10 сутак за БЧБ-сцяг, які, па яго словах, вывесілі сілавікі
Суддзя суда Мінскага раёна Наталля Казлова 26 траўня прысудзіла 10 сутак арышту праграмісту Іллю Прусакову за "пікетаванне БЧБ-сцягам на акне", паведамляюць праваабаронцы "Вясны".
Хлопец, які жыве ў Новай Баравой, кажа, што сцяга ў яго дома не было. Па яго словах, сцяг вывесілі і сфатаграфавалі супрацоўнікі крымінальнага вышуку, клі прыйшлі да яго 25 траўня з ператрусам у рамках крымінальнай справы. На судзе стала вядома, што Прусакоў па гэтай справе не праходзіць ні сведкам, ні падазраваным.
Ілля мяркуе, што ператрус можа быць звязаны з тым, што па звестках супрацоўнікаў ГУБАЗіКа ў кватэры маглі знаходзіцца дакументы па арганізацыі "масавых беспарадкаў".
Дарэчы, Прусакоў з'яўляецца дэлетагам "СХОДу".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.