Пракуратура Гродна падала ў суд на дзіцячы хоспіс

Пракуратура Гродна падала ў суд на дзіцячы хоспіс

Пракуратура Гродна падала пазоў у абласны эканамічны суд на Гродзенскі дзіцячы хоспіс.

Як гаворыцца на сайце Генпракуратуры, да пракурорскіх работнікаў звярнулася адміністрацыя гродзенскай дзіцячай паліклінікі №2. У звароце гаварылася, што ў траўні 2020-га грамадская дабрачынная арганізацыя "Гродзенскі дзіцячы хоспіс", якая арандуе ў будынку паліклінікі тры кабінеты, самавольна, без дадатковага пагаднення заняла вестыбюль з калідорам, дзе арганізавала швачную вытворчасць. "Аднак ужо амаль чатыры месяцы супрацоўнікі хоспіса ў будынку дзіцячай паліклінікі не працуюць. Раней выкарыстоўваныя імі памяшканні зачыненыя і арэндадаўцу не здадзеныя", — адзначае прэс-служба пракуратуры.

Кіраўніцтва паліклінікі заяўляе, што гэта замінае ім пырмаць меры супраць распаўсюду COVID-19: забяспечыць асобны ўваход у будынак паліклінікі, забеспячыць медработнікаў дадатковымі ізаляванымі памяшканнямі і асобнымі шлюзамі для падзелу патокаў персаналу і пацыентаў. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі