Пракуратура налічыла 30 мільёнаў рублёў шкоды ад дзейнасці ТГ-канала NEXTA

Раман Пратасевіч на судзе / mlyn.by
Раман Пратасевіч на судзе / mlyn.by

Шкода беларускай дзяржаве ад дзейнасці ТГ-канала NEXTA склала не менш за 30 мільёнаў рублёў (паводле курсу Нацбанка гэта больш за 10 мільёнаў долараў). Такую лічбу назвала сёння на судовым пасяджэнні пракурор Наталля Сакалова.

"Дзеянні Пратасевіча, Пуцілы, Рудзіка і іншых асоб прывялі да цяжкіх наступстваў",перадае Sputnik словы дзяржаўнай абвінаваўцы.

Суд па "справе NEXTA" ідзе з 16 лютага. На судзе прысутнічае толькі Раман Пратасевіч, які знаходзіцца пад хатнім арыштам. Сцяпана Пуцілу і Яна Рудзіка судзяць завочна: яны перабываюць за межамі Беларусі.

Частка працэсу праходзіла ў закрытым рэжыме.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі