Пракурор просіць для Барановіча чатыры гады зняволення

Пракурор просіць для Барановіча чатыры гады зняволення

У судзе Маскоўскага раёна Мінска 20 лютага працягнуўся разгляд справы Святаслава Барановіча. Яго вінавацяць ва ўжыванні гвалта супраць супрацоўніка міліцыі пасля Марша недармаедаў увесну 2017-га. Мужчына цалкам прызнаў сваю віну. 

Сёння на працэсе адбыліся судовыя спрэчкі. 

Пракурор Сергіенка папрасіла прызначыць Барановічу пакаранне ў выглядзе чатырох гадоў з накіраваннем у месцы абмежавання волі. Змякчальнымі абставінамі пракурор назвала чыстасардэчнае прызнанне падсуднага, а абцяжарвальнымі — наяўнасць ранейшай крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасці (Барановіча судзілі за ўдзел у Плошчы-2010). 

Адвакат папрасіў прызначыць Барановічу пакаранне, не звязанае з абмежаваннем волі.

Апошняе слова абвінавачанага прагчыць 28 лютага а 11-й гадзіне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі