Пракурор просіць па 6 гадоў калоніі для Паўла Мажэйкі і Юліі Юргілевіч

Мажэйка і Юргілевіч на судзе / БЕЛТА
Мажэйка і Юргілевіч на судзе / БЕЛТА

Па 6 гадоў пазбаўлення волі просіць пракурор для журналіста Паўла Мажэйкі і адвакаткі Юліі Юргілевіч, перадае "Белсат".

Сёння прайшлі спрэчкі бакоў. 20 ліпеня абвінавачаныя выступяць з апошнім словам.

Працэс праходзіць у Гродзенскім абласным судзе з 10 ліпеня. Судзіць іх Максім Філатаў, вядомы тым, што выносіў прысуды Вітольду Ашурку і затрыманым па "справе Аўтуховіча".

Мажэйку і Юргілевіч вінавацяць у перадачы інфармацыі "Белсату", што пракуратура называе "садзейнічаннем экстрэмісцкай дзейнасці". Гаворка ідзе пра тое, што Юргілевіч расказала Мажэйку пра прысуд палітвязню Алесю Пушкіну, якога яна абараняла, а потым — пра тое, што яе пазбавілі адвакацкай ліцэнзіі. Мажэйка, як сцвярджае абвінавачанне, перадаў гэтыя звесткі для размяшчэння на сайце "Белсата".

Як распавядала Еўрарадыё, падчас расследавання Юргілевіч і Мажэйка адмовіліся даваць паказанні. На судзе Юргілевіч заявіла, што яе трымаюць у "скоцкіх умовах" і не далі азнаёміцца са справай.
 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі