Пракурор просіць шэсць месяцаў арышту для Міхася Башуры
18 кастрычніка ў судзе Савецкага раёну Мінску аднавіўся працэс у справе актывіста кампаніі «Гавары праўду» Міхася Башуры. На вечаровым паседжанні суду пракурор Галіна Корнева папрасіла пакараць актывіста шасцю месяцамі арышту. Следам за ёй выступіла выступіла адвакат Тацяна Сідарэнка. Яна адзначыла, што віна Міхася Башуры не даведзена. Наступнае судовае паседжанне, дзе Міхась Башура выступіць з апошнім словам і на якім будзе абвешчаны прысуд, запланаванае на 19 кастрычніка, на 15.00, паведамляе Радыё Свабода.