Прапагандыст Марзалюк узяўся за шахматы і шашкі

Ігар Марзалюк прамаўляе ў Рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі па шахматах і шашках / sb.by
Ігар Марзалюк прамаўляе ў Рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі па шахматах і шашках / sb.by

У Рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі па шахматах і шашках арганізавалі сустрэчу з прапагандыстам, кіраўніком камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Ігарам Марзалюком. Спартсменам, трэнерам і спартыўным функцыянерам ён расказваў пра вайну ва Украіне, пра палітыку Аляксандра Лукашэнкі, піша sb.by. Асобна Марзалюк спыніўся на санкцыях супраць беларускага спорту, уведзеных пасля расійскай агрэсіі супраць Украіны. Паводле яго слоў, спорт — "элемент палітыкі" і "найважнейшы элемент рэпрэзентацыі, без якога няма пазнавальнасці краіны". Не маючы што сказаць пра перспектывы беларускага спорту, Ігар Марзалюк згадаў некаторыя даўнія перамогі.

У сакавіку Марзалюк сустракаўся з прадстаўнікамі футбольнага клуба "Дынама-Мінск". Ён расказваў ім пра дзяржаўную сімволіку РБ. 

Прапагандыст Марзалюк узяўся за шахматы і шашкі
Прапагандыст Марзалюк узяўся за шахматы і шашкі
Прапагандыст Марзалюк узяўся за шахматы і шашкі

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі