Прапагандысты некалькі дзён аднаўлялі сайт, які ўзламалі "Кібер-партызаны"
"Кібер-партызаны" правялі паспяховую атаку
Прапагандысты некалькі дзён аднаўлялі сайт, які ўзламалі "Кібер-партызаны". З 31 снежня сайт беларускага дзяржаўнага інфармагенцтва БЕЛТА не адчыняўся. Свае навіны прапагандысты публікавалі ў Telegram. У сераду сайт ужо запрацаваў.
Як пісалі "Кібер-партызаны", удар у апошні дзень 2023 года закрануў унутраную сетку, дамен-кантролеры, была "зачышчаная" бухгалтэрыя, архівы, серверы вэб-сайтаў. У БЕЛТА спампавалі 90 гігабайтаў даных. Не працавалі рабочыя камп'ютары. На аднаўленне спатрэбілася больш за два дні.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.