Прапагандысты падманулі польскага аператара, каб здабыць відэа з маршу ў Варшаве

Беларускі марш у Варшаве

Беларускі марш у Варшаве / кадр з відэа Рафала Ганоўскага

Ігар Тур заявіў, што прапагандысты "самі здымалі" марш у Варшаве. Як высветліла Еўрарадыё, гэта не зусім так: прапагандысты падманулі польскага аператара, каб атрымаць здымкі.

Мы пагутарылі з аўтарам відэа — Рафалам Ганоўскім. Ён сказаў, што перад маршам з ім звязаліся ад імя адной з арганізацый, якая нібыта працуе са Святланай Ціханоўскай. Ужо потым, калі ён здымаў марш, Ганоўскага запыталі ці на месцы ён — у адказ той даслаў фота. Яго потым выкарысталі на АНТ.

"Відэа апублікавала Ціханоўская, яно шырока разляцелася. Мяркую, гэта не тое, чаго яны (прапагандысты) хацелі. Я рабіў матэрыял ад усяго сэрца, і атрымалася прыгожа", — кажа Ганоўскі.

І як бы Тур ні намякаў, што агенты рэжыму нібыта ёсць паўсюль, выснова вельмі простая: прапагандысты падманваюць людзей, якія не чакаюць гэтага, і спрабуюць выкарыстаць у сваіх мэтах.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі