Праспект Незалежнасці перакрылі за 3 км да Акадэміі навук
Праспект Незалежнасці ў Мінску перакрыты каля цырка — за 3 кіламетры ад Акадэміі навук, дзе апазіцыя хоча правесці несанкцыянаваную акцыю на Дзень Волі. К паведамляюць відавочцы ў сацыяльных сетках, мінакоў, якія проста фатаграфуюць на вуліцы, адразу затрымліваюць без тлумачэнняў.
Працягваюцца масавыя затрыманні актывістаў апазіцыі. Таксама ў офісе праваабарончай арганізацыі “Вясна”, куды ўварваўся АМАП, былі затрыманыя журналісты і міжнародныя назіральнікі.