Праспект Незалежнасці ў Мінску белы, бо яго пасыпалі шкоднай для абутку соллю

Праспект Незалежнасці ў Мінску белы, бо яго пасыпалі шкоднай для абутку соллю

З раніцы 7 лютага праспект Незалежнасці ў сталіцы і тратуары каля яго былі нязвыкла белага колеру. Як высветліла Еўрарадыё, гэта рэагент, якім пасыпаюць дарогу ад галалёду ― галіт. Пра гэта распавялі ў “Гаррамаўтадары”.

Супрацоўніца “Гаррамаўтадар”: “Усё як раней, ніякіх новых тэхналогій мы за ноч не прыдумалі. Гэта мінеральны канцэнтрат галіт, супрацьгалалёдны матэрыял. Нам яго пастаўляе "Беларуськалій"”.

У “Гаррамаўтадар” дадаюць, што матэрыял гэты не шкодны, а лабараторыя пры прадпрыемстве кожны месяц праводзіць яго даследаванні.

Праспект Незалежнасці ў Мінску белы, бо яго пасыпалі шкоднай для абутку соллю
Праспект Незалежнасці ў Мінску з раніцы 7 лютага

Мінеральны канцэнтрат галіт ці па-просту ― тэхнічная соль складаецца з хларыду натрыю, звычайнай харчовай солі. Гэта адзін з самых танных сродкаў барацьбы з галалёдам.

Як высвятляем у майстраў па рамонце абутку, гэты галіт шкодны для ботаў. Рэагент раз’ядае скуру і абутак псуецца.

“Ён проста разбурае скуру. Ён уядаецца ўнутр і расслойвае матэрыял. З часам скура грубее і трэскаецца. Але ёсць адмысловыя сродкі ад солі і снегу, гэта дапамагае”, ― кажуць у цэнтры, які займаецца рамонтам абутку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі