Пратасевіч: цяпер працую ў праекце "Беларусь галаўнога мозгу" палітвязня Лосіка

Пратасевіч: цяпер працую ў праекце "Беларусь галаўнога мозгу" палітвязня Лосіка

Былы галоўны рэдактар ТГ-канала, абвешчанага экстрэмісцкім, Раман Пратасевіч цяпер працуе ў праекце "Беларусь галаўнога мозгу". Пра гэта ён сам паведаміў у сваім Твітар-аакаўнце.

"Надышоў час абвясціць праект, над якім я актыўна працую апошнія тыдні. Гэта "Беларусь галаўнога мозгу" @belamova палітвязня Ігара Лосіка. Так што калі вы сумавалі па якаснай і сучаснай журналістыцы — ласкава запрашаем", — напісаў Пратасевіч.

За сваю працу ў камандзе Сцяпана Пуцілы на вядомым ТГ-канале Пратасевіч быў унесены ў Беларусі ў спіс тэрарыстаў. Генпракуратура Беларусі падала ў Польшчу дакументы на экстрадыцыю Пуцілы і Пратасевіча.

Ігар Лосік — адміністратар канала "Беларусь галаўнога мозгу" знаходзіцца за кратамі з 25 чэрвеня 2020 года. Праваабаронцы прызналі яго палітвязнем. Пратэстуючы супраць абвінавачванняў Лосік трымаў 41-дзённую галадоўку за кратамі.

Пасля яго затрымання "Беларусь галаўнога мозгу" працягнула сваю працу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі