Пратасевічу прапанавалі быць пасярэднікам паміж рэжымам Лукашэнкі і апазіцыяй
Раман Пратасевіч
Рэжым Лукашэнкі рыхтуе былому галоўрэду канала NEXTA, а цяпер зваршчыку Раману Пратасевічу ролю пасярэдніка для перамоваў з апазіцыяй. На гэта ў праграме "Маркаў. Нічога асабістага" намякнуў міністр інфармацыі Марат Маркаў.
"Вы гатовыя выступіць медыятарам паміж дзяржавай і збеглымі, якія вам давяраюць, могуць даверыцца вашаму слову і напісаць заяву [ў камісію па вяртанні]? Гэта такая спантанная мая асабістая цікавасць…. Вы гатовы ў гэтым плане папрацаваць?" —— звярнуўся з пытаннем Маркаў.
Пратасевіч запэўніў: "Гатовы. І магу сказаць па сакрэце, я ўжо раблю першыя крокі ў гэтым кірунку".
У інтэрв'ю БЕЛТА Пратасевіч расказаў, быццам да яго па дапамогу ў вяртанні ў Беларусь звярталіся ўжо тройчы і двум з іх ён дапамог з падачай дакументаў у камісію па вяртанні. "Адзін чалавек ужо вярнуўся, другі павінен хутка прыехаць", — заявіў Пратасевіч.
Ён заявіў, што ГУБАЗіК працягвае арышты пратэстоўцаў і праз чатыры гады пасля 2020-га. Пры гэтым дадаў, што супрацьстаянне ў грамастве ўжо скончылася, таму трэба вяртацца на радзіму, каб ствараць, а не разбураць.
Магчыма, для Маркава будзе сюрпрызам, але Пратасевіч у апазіцыйных колах зусім не мае таго даверу, пра які кажа дзяржпрапаганда.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.