Пратэст голых футбалістаў і падаткі ад Pornhub — #ІхНоравы

Замежныя навіны

Замежныя навіны / @rubanau_collage

Pornhub будзе плаціць падаткі ва Украіне. Але гэта ніяк не звязанае з нямецкімі футбалістамі, якія выйшлі на матч у чым нарадзіліся.

Тым часам у Чэхіі перакуліўся цягнік, які паехаў у вандроўку без машыніста і пасажыраў. А ў Францыі град пашкодзіў знакамітыя вінаграднікі. Няўжо нам давядзецца забыцца пра французскае віно на цэлы год?

Падрабязней пра тое, што адбываецца ў свеце, чытайце ў нашай традыцыйнай рубрыцы “Іх норавы”.  

 

Футбалісты распрануліся ў знак пратэсту

Нямецкія футбалісты выйшлі на таварыскі матч цалкам распранутымі. "Голая каманда" патлумачыла свой учынак стомай ад "празмернай камерцыялізацыі футбола". Гуляеш без адзення — значыць не носіш на сабе ніводнага брэнда!

Упершыню такую акцыю была арганізавалі ў 2015 годзе.

Пратэст голых футбалістаў і падаткі ад Pornhub — #ІхНоравы
Аварыя / 420on.cz

Вядома, што да аварыі састаў рухаўся з хуткасцю да 100 км/г. І ў ім не было ні пасажыраў, ні машыніста.

— Цягнік пачаў рух сам па сабе, — кажа прэс-сакратарка паліцыі Міхаэла Рыхтарова.

У маракоў ёсць легенда пра “Лятучага галандца”, карабель-прызрак без капітана і экіпажа. А ў чыгуначнікаў цяпер — пра пражскі цягнік.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі