Праваабаронца Алег Мацкевіч асуджаны на 15 сутак арышту
Алег Мацкевіч / t.me/viasna96/
Праваабаронца Алег Мацкевіч асуджаны на 15 сутак адміністрацыйнага арышту. Ён знаходзіцца ў ізалятары Барысаўскага аддзела ўнутраных спраў. У камеры на чатыры месцы больш за 10 чалавек, паведамляе @MAYDAYMog.
Мацкевіча затрымалі 3 чэрвеня на працоўным месцы. Прычынай затрымання стаў допіс у Facebook. Суд па адміністрацыйнай справе адбыўся ў панядзелак. Праваабаронцу прызналі вінаватым у "распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў".
Cілавікі ўжо затрымлівалі Алега Мацкевіча ў студзені 2022 года. Тады ў яго дома прайшоў ператрус.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.