Праваабаронца: украінскі закон пра легалізацыю ваяроў-замежнікаў — здзек

Украінскі пашпарт

Украінскі пашпарт

Прыняты нядаўна ва Украіне закон пра легалізацыю ваяроў-замежнікаў — гэта проста здзек. Такое меркаванне выказала падчас "Форума Астрожскіх" у Кіеве кіраўніца украінскай арганізацыі "Ланка" Таццяна Гацура-Яворская.

"Каб атрымаць ПМЖ ва Украіне, ваяр мусіць адслужыць на фронце не менш за тры гады без разрыву кантракту. На сённяшні дзень нават вайна не ідзе столькі. А разрыў кантракта — звычайная справа для замежных ваяроў: каб перайсці з аднаго падраздзялення ў іншае, адпачыць, пабачыцца з бацькамі, — кажа яна. — Пры гэтым каб атрымаць ПМЖ, дастаткова быць два гады ў шлюбе з грамадзянінам Украіны або пяць гадоў адвучыцца ва украінскім ВНУ. І на кантрасце — тры гады ў акопах".

Гацура-Яворская мяркуе, што беларусы паступова вымушаныя з'язджаць з Украіны. Выдача пашпарта іншаземца там не прадугледжаная. То бок, "беларусы, якія жывуць ва Украіне, але маюць беларускія пашпарты, тэрмін дзеяння якіх выходзіць, стаяць перад дылемай — ехаць у Польшчу, каб жыць нармалёвае жыццё, ці заставацца ва Украіне на нявызначаны тэрмін, на нявызначаных умовах, без магчымасці выехаць з краіны ўвогуле", — дадае праваабаронца.

Разам з тым яна лічыць, што Кіеў марудзіць з легалізацыяй замежнікаў-ваяроў не праз агульнае дрэннае стаўленне да іншаземцаў. "Я ведаю, што і самі украінцы пакутуюць ад безуладдзя і хаосу. Прыкладна такая ж палітыка распаўсюджваецца і на грамадзянаў Украіны, так тут усё працуе. Тут такое грамадства, маўляў, ну неяк самі выжывуць і разбяруцца. І ва ўкраінцаў такі менталітэт — яны шмат якія свае пытанні вырашаюць самастойна. Гэта такое грамадства. Я б не сказала, што такое стаўленне таму, што украінцы ненавідзяць беларусаў", — рэзюмуе Таццяна Гацура-Яворская.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі