Праваабаронцы Алене Танкачовай на 3 гады забаронены ўезд у Беларусь

Старшыні праўлення Цэнтра прававой трансфармацыі, якая мае грамадзянства Расіі, анулявалі від на жыхарства ў Беларусі. Прычынай назвалі адміністрацыйныя правапарушэнні — перавышэнні хуткаснага рэжыму падчас кіравання аўтамабілем. 

Як паведамляла Еўрарадыё, да будынка РУУС падтрымаць Танкачову прыйшлі 40-50 чалавек. Танкачова прадаставіла шэраг дакументаў, у тым ліку 7 тысяч подпісаў людзей, якія выступаюць супраць яе высылкі з Беларусі. Аднак ёй заявілі, што подпісы "няправільна аформленыя" (яны збіраліся ў інтэрнэце) і прапанавалі сабраць іх наноў. Пасля гэтага прысутныя пачалі падпісвацца ў падтрымку Танкачовай.

Дарэчы, міліцыянты перапісалі пашпартныя звесткі тых прысутных, у каго былі з сабой відэакамеры. А аператару тэлеканала "Белсат" прапанавалі пакінуць тэрыторыю каля будынка міліцыі.

Алена Танкачова распавяла, за што яе дэпартуюць

Чым магла перашкодзіць уладам праваабаронца Алена Танкачова?

Фота — БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі