Праваабаронцы паведамляюць пра затрыманні ў Слоніме
"Газпрам трансгаз Беларусь" у Слоніме
Праваабаронцы паведамляюць пра затрыманн Слоніме. "Нам паступае інфармацыя, што 1 снежня на Белтрансгазе прайшлі затрыманні. Колькасць затрыманых і прычына затрымання невядомыя", — піша тг-канал @Grodno_grab.
У Слоніме размешчанае адно з упраўленняў магістральных газаправодаў кампаніі "Газпрам трансгаз Беларусь". Таксама там існуе футбольны клуб "Белтрансгаз".
Калі вам вядомыя абставіны пра затрыманне ці прозвішчы затрыманых, паведаміце пра гэта нам у тэлеграме: @euroradio_minsk. Гэта ананімна, і мы клапоцімся пра вашу бяспеку.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.