Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 14 беларусаў
У Беларусі яшчэ 14 чалавек прызналі палітвязнямі / pexels.com, ілюстрацыйнае фота
Беларускія праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 14 чалавек.
Гэта Віталь Вайцяховіч, Анастасія Вайцяховіч, Уладзіслаў Вайцяховіч, Вольга Вайцяховіч, Вольга Пятух, Уладзімір Савянкоў, Сяргей Сакалоў, Мікалай Рой, Уладзімір Адзінец, Кірыл Кузняцоў, Яўген Чуміла, Аляксей Прохараў, Сяргей Гуня, Канстанцін Прытуленка.
Частка з іх асуджаная па абвінавачанні ў падрыхтоўцы дзеянняў па пашкоджанні маёмасці асобных асобаў, змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады, уваходжанне ў склад экстрэмісцкага фармавання. Некаторых асудзілі за каментары ў інтэрнэце і перадачу інфармацыі інтэрнэт-рэсурсам, якія ў Беларусі прызнаныя "экстрэмісцкімі".
На сёння ў Беларусі статус палітвязня маюць 1488 чалавек.
На мінулых выходных прайшоў марафон па зборы сродкаў для палітвязняў і іх сваякоў. Беларусы сабралі больш за 574 тысячы еўра.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.