Праваабаронцы прызналі сем новых палітвязняў
У Беларусі з'явіліся новыя палітвязні, ілюстрацыйнае фота
Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ сем беларусаў, паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна".
Гэта Вікторыя Казакова, Дзмітрый Палякоў, Валерый Самсоненка, Уладзімір Лісіца, Генадзь Васілюк, Яўген Кладаў, Радзівон Касцінец.
Яны пазбаўленыя волі за абразу Аляксандра Лукашэнкі, міліцыянтаў, суддзяў, а таксама за знявагу дзяржаўных сімвалаў ды іншыя формы рэалізацыі свабоды меркаванняў.
На сёння ў Беларусі праваабаронцы налічваюць 1409 палітвязняў. Аднак людзей, пазбаўленых волі па палітычных матывах, значна болей.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.