Праваабаронцы: у нядзелю затрымалі 625 чалавек, сярод іх — брат Домрачавай

Праваабаронцы: у нядзелю затрымалі 625 чалавек, сярод іх — брат Домрачавай

У нядзелю, 11 кастрычніка, падчас акцый пратэсту ў Мінску і іншых гарадах краіны затрымалі 625 чалавек. Сярод іх — дзясяткі журналістаў. Спіс затрыманых склалі праваабаронцы. У сталіцы сярод затрыманых апынуўся брат славутай біятланісткі, Героя Беларусі Дар'і Домрачавай Мікіта. Яго пасля адпусцілі.

Нямала людзей падчас затрымання было жорстка збіта.

МУС назаве сваю лічбу затрыманых пазней.

"Я не сплю, як і ўсе беларусы цяпер,адрэагавала на падзеі ў Беларусі Святлана Ціханоўская. — Сотні затрыманых, масавае збіццё, кроў — гэта адзіны адказ, на які яны здольныя. За два месяцы мы заплацілі за сваю свабоду вельмі страшную цану. Але нас — больш, і мы даможамся свайго. Вы самі ведаеце, што рабіць".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі