Праваабаронцы: Васіля Парфянкова, верагодна, вывезлі з Акрэсціна ў ЛПП

Паводле непацверджанай інфармацыі, яго вывезлі супрацоўнікі Першамайскага РУУС і адправілі ў лекава-працоўны прафілакторый (ЛПП).



Праваабаронца Наста Лойка ў каментары Еўрарадыё паведаміла, што цяпер яны спрабуюць высветліць, што адбываецца:



Лойка: "На дадзены момант мы высвятляем абставіны. Калі пацвердзіцца інфармацыя пра ЛПП, то будзем шукаць пра суд. Гэта Першамайскі суд, ён павінен быў сёння разгледзець гэтае пытанне ў грамадзянскім парадку. Пакуль дакладнай інфармацыі ў нас, на жаль, няма".



Нагадаем, 16 верасня былыя палітвязні Уладзімір Яроменак і Васіль Парфянкоў былі асуджаныя на пяць сутак арышту. Іх прызналі вінаватымі ў парушэнні ўмоваў прэвентыўнага нагляду.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі