Правакацыя рукамі беларусаў. Чакаць нападу на NATO падчас вучэнняў у 2025 годзе?

Беларускія вайскоўцы, ілюстрацыйнае фота

Беларускія вайскоўцы, ілюстрацыйнае фота / "Ваяр"

Палітычны аглядальнік Аляксандр Фрыдман у эфіры Еўрарадыё адказаў нашым чытачам на пытанні пра “трэцюю сусветную”. Калі вам яшчэ не стала трывожна ад таго, якія тэмы наш рэдактар Зміцер Лукашук падымае ў студыі — пачытайце адказ Фрыдмана. Каб дакладна стала трывожна.

 

“Не дзяды, а канкрэтны дзед”

“Дзяды” вырашылі паспрабаваць NATO на зуб?” — пытаецца адзін са слухачоў Еўрарадыё. Хутчэй за ўсё, не дзяды, а канкрэтны дзед, адказвае Фрыдман.

— А другі ўсім вядомы персанаж [Аляксандр Лукашэнка — Еўрарадыё] грае тут другасную ролю. Канешне, ён дапамагае, але не вырашае гэтыя пытанні.

Фрыдман расказвае пра сцэнар, які разглядае як імаверны дацкая ваенная выведка, прагназуючы, як будуць развівацца падзеі падчас вучэнняў Расіі і Беларусі, якія могуць прайсці ў 2025 годзе.

— Яны сыходзяць з таго, што такія вучэнні сапраўды будуць, будзе канцэнтрацыя войскаў на мяжы — гэта адзін са спосабаў правакацыі.

Але яны не адказваюць на пытанне, як гэта можа выглядаць. У самым небяспечным выпадку — войскі застаюцца на мяжы, спрабуючы нерваваць палякаў, латышоў і іншыя краіны NATO. На гэтым усё скончыцца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі