Праваслаўная царква адмовіла ў паніхідзе па забітых касінерах
З нагоды 150-годдзя Мілавідскай бітвы (дата будзе адзначацца 2 чэрвеня) баранавіцкія грамадскія актывісты вырашылі замовіць паніхіду.
У пратэстанцкай царкве і касцёле Баранавічаў іх лісты прынялі, а ў Пакроўскім саборы, акрамя аплаты ў 80 тысяч рублёў, запатрабавалі спісы забітых. Але калі адзін з заяўляльнікаў Вячаслаў Болбат 31 траўня прынёс спісы і грошы, жанчына, якая іх прымае, паведаміла, што вышэйшае царкоўнае чынавенства не дабраславіла на правядзенне ў саборы гэтага рытуалу.
Нагадаем, што Баранавіцкі райвыканкам забараніў актывістам праводзіць у Мілавідах фэст з нагоды юбілейнай даты.