Прайшла акцыя салідарнасці з арыштаванай дацэнткай МДЛУ Наталляй Дулінай
У Мінску прайшла акцыя салідарнасці з арыштаванай дацэнткай МДЛУ Наталляй Дулінай. Як паведамляе тэлеграм-канал @studenty2020, яе падтрымалі студэнты і выкладчыкі лінгвістычнага ўніверсітэту.
Найлепшая італьяністка краіны актыўна ўдзельнічала ў забастоўцы ва ўніверсітэце і выступала на баку студэнтаў. Яе арыштавалі на 14 сутак. Перад гэтым Дулінай паведамілі, што яе звальняюць.
Акцыя салідарнасці / @studenty2020
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.