Прэм'ер Мясніковіч: Мне сёння далі праязны білет на метро (відэа)
Учора была адчыненая новая станцыя мінскага метро — "Малінаўка".
Сярод першых пасажыраў былі прэм'ер-міністр Міхаіл Мясніковіч і старшыня Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька.
Мясніковіч распавёў, што ён атрымаў месячны праязны білет і збіраецца яшчэ з'явіцца ў метро.
Мясніковіч: "Мне сёння далі праязны білет... Я спытаў: Колькі? Яны сказалі: Да канца месяца... Ужо скарыстаўся адзін раз і безумоўна скарыстаюся яшчэ".
Як вядома, станцыю "Малінаўка" здалі з затрымкай — будаўнікі не паспелі вырашыць усе ўзніклыя праблемы да Дня Перамогі. Міхаіл Мясніковіч адзначыў, што каб хутчэй будаваць станцыі метро, у Францыі набудуць новае абсталяванне. На гэтыя мэты выдаткавалі 11 мільёнаў еўра крэдытных сродкаў.