Прэм'ер Польшчы прапануе Еўрасавету ўзмацніць санкцыі супраць Беларусі

Матэвуш Маравецкі / ілюстрацыйнае фота з яго старонкі ў Фэйсбуку
Матэвуш Маравецкі / ілюстрацыйнае фота з яго старонкі ў Фэйсбуку

Прэм'ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі намераны прапанаваць Еўрапейскаму Савету ўзмацніць санкцыі супраць Беларусі.

"У сувязі з апошнімі дзеяннямі рэжыму Лукашэнкі Польшча была вымушаная ўвесці дадатковыя санкцыі супраць Беларусі, я буду прасіць пра ўзмацненне гэтых санкцый і на Еўрапейскім Савеце", — цытуе Polskie Radio 24 словы Маравецкага, сказаныя падчас візіту ў Нідэрланды.

Як распавядала Еўрарадыё, Польшча нядаўна ўключыла ў свой "чорны спіс" 365 прадстаўнікоў рэжыму Лукашэнкі, а з 1 чэрвеня забараніла праезд праз мяжу фур і прычэпаў, зарэгістраваных у Беларусі і Расіі. Гэтыя дзеянні былі ўведзеныя ў адказ на драконаўскі прысуд журналісту Анджэю Пачобуту: актывіста польскай меншасці ў Беларусі асудзілі на 8 гадоў пазбаўлення волі.

Неабходнасць узмацніць санкцыі ЕС супраць мінскага рэжыму Маравецкі патлумачыў тым, што Беларусь цяпер моцна залежыць ад Расіі. "Мы гэта адчуваем у гэтай штучнай міграцыйнай атацы, ад якой мы абараніліся", — патлумачыў польскі прэм'ер.

Наступнае пасяджэнне Еўрапейскага Савета пройдзе ў Бруселі 29-30 чэрвеня.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі