Прэм'еры Беларусі і Расіі абмеркавалі антыкрызісныя планы

Расія і Беларусь збіраюцца скаардынаваць свае антыкрызісныя планы. Такая заява прагучала 5 лютага на сустрэчы кіраўнікоў урадаў дзвюх краін у Маскве, перадае 1tv.ru. Візіт Кабякова адбыўся напярэдадні нефармальнай сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна ў Сочы.

"Нам вельмі цікавы план мерапрыемстваў урада РФ, бо мы маем намер на працягу месяца ўнесці праграму дзеянняў Рэспублікі Беларусь нашаму парламенту", — паведаміў прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў. Па яго словах, якія перадае interfax.by, прапануецца праграма скаардынаваных дзеянняў па забеспячэнні эканамічнага ўзаемадзеяння Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь.

Разам з тым беларускі прэм'ер прапанаваў меры для ліквідацыі наяўных двухбаковых бар'ераў у перамяшчэнні тавараў і паслуг. У прыватнасці, гаворка ішла пра тое, каб больш выкарыстоўваць разлікі ў нацыянальных валютах паміж дзвюма краінамі, а таксама ўзгадняць макраэканамічную палітыку. Яшчэ адно новаўвядзенне, якое прапанваў прадстаўнік Беларусі — падрыхтаваць дакумент, які дазволіць указваць ЕАЭС як месца паходжання тавару.

Фота — 1tv.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі